Вы тут

Генпракуратура: Напярэдадні выбарчай кампаніі палепшым узаемадзеянне праваахоўнікаў і фінансавай разведкі


Напярэдадні выбарчай кампаніі Генеральная пракуратура палепшыць узаемадзеянне праваахоўнікаў з органамі фінансавай разведкі. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук у рамках сумеснага форуму Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму і Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў краін СНД, перадае БелТА.


Скрыншот відэа Генеральнай пракуратуры

Адказваючы на пытанне аб тым, ці адзначаецца актывізацыя такога фінансавання напярэдадні выбарчай кампаніі ў Беларусі, Аляксей Стук адзначыў, што гэта пытанне стаіць на кантролі. «Перш за ўсё мы будзем паляпшаць узаемадзеянне паміж праваахоўнымі органамі і органамі фінансавай разведкі, якія валодаюць інфармацыяй, а мы яе выкарыстоўваем для прыцягнення да адказнасці адпаведных асоб», — падкрэсліў ён.

Сёння ў Мінску пачынаецца работа сумеснага форуму Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму, які пройдзе 13-14 лістапада. «Мы вельмі цэнім вопыт работы на еўразійскай прасторы і ўдзельнічаем у многіх рэгіянальных аб’яднаннях, такіх як СНД, ШАС. Спадзяёмся, хутка будзем у БРІКС. Гэта ўнікальныя пляцоўкі, якія даюць магчымасць падзяліцца перадавым вопытам і абмеркаваць любыя пытанні. Удасканаленне і актывізацыя сродкаў і метадаў злачыннай дзейнасці ў плане легалізацыі грошай і фінансавання тэрарызму, уключэнне ў гэты працэс розных фінансавых інструментаў ускладняюць задачу праваахоўнага блока. І, бясспрэчна, мы павінны ўдасканальваць і нашу дзейнасць. Задача па прадухіленні розных выклікаў і пагроз перш за ўсё кладзецца на праваахоўны блок», — адзначыў Аляксей Стук.

Своечасовае выяўленне, спыненне злачынстваў і правільнае крымінальнае праследаванне злачынцаў немагчыма без абмеркавання перадавых практык, без абмену перадавым вопытам, упэўнены ён. «Органы пракуратуры перш за ўсё адказваюць за процідзеянне легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму. На генеральным пракуроры і падначаленых яму пракурорах ляжыць адказнасць па ажыццяўленні нагляду за процідзеяннем гэтай злачыннай праяве. Сёння мы абмяркуем розныя пытанні гэтай сферы і перш за ўсё — ролю органаў пракуратуры ў процідзеянні гэтай крымінальнай з’яве», — сказаў намеснік генпракурора.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.