У Мазыры прадавец выкрадала грошы з касы, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўстанавілі, што касір адной з прадуктовых крам райцэнтра выкрадае грошы.
Як высветлілася, 48-гадовая жанчына цягам года брала грошы з касы. «Траціла іх на гульні ў анлайн-казіно. Каб у магазіне не заўважалі нястачу, яна брала крэдыты, пазычала ў сваякоў і знаёмых. Нанесены ўрон склаў больш як Br36 тыс.», — расказалі ва УУС.
Распачата крымінальная справа за прысваенне або растрату маёмасці асобай, якой яна даручана.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.