Вы тут

ДПК: Чарга фур на ўезд у ЕС павялічылася на 270 адзінак


Чарга фур на ўезд у ЕС павялічылася на 270 адзінак. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


Фота: БелТА

Па стане на 10:00 больш за 1040 велікагрузаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз. Перад самым загружаным пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») фіксуецца 480 фур. Латвійскія кантрольныя службы за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю менш за ўсё транспарту — 16 працэнтаў ад нормы.

Праз літоўскія пагранпераходы «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») за суткі ў Еўрасаюз прыбыла 23 працэнты фур ад нормы. Супрацоўнікі польскага пункта пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») прынялі 61 працэнт фур ад нормы.

Сумежныя кантрольныя службы пункта пропуску «Цярэспаль» («Брэст») аформілі 38 працэнтаў легкавушак ад нормы. Перад названым пагранпераходам уезду ў Польшчу чакаюць больш за 500 легкавых аўто, а таксама чатыры аўтобусы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.