Мы сёння з’яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі глабальных геапалітычных трансфармацый, заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Алейнік на сумесным пасяджэнни Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы і Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, перадае БелТА.
«Мы намецілі дастаткова насычаны парадак дня нашага пасяджэння. Трэба абмеркаваць пытанні каардынацыі сумесных дзеянняў у міжпарламенцкіх структурах, міжнародных арганізацыях, абмяняцца вопытам узаемадзеяння з парламентамі краін глабальнай большасці, як мы зараз называем, — краін Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Мы сёння абмяркуем прыярытэты еўразійскай бяспекі ў сучасным свеце — гэта тэма набывае асаблівую актуальнасць і для нашых краін, і для рэгіёну Вялікай Еўразіі, — адзначыў Сяргей Алейнік. — Думаю, сёння будзе добрая магчымасць паслухаць некаторыя папярэднія вынікі другой канферэнцыі па пытаннях еўразійскай бяспекі, якая адбылася ў Мінску. Вядома ж, мы абмяркуем шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных будучай даце — 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Важна пры гэтым адзначыць, што мы сёлета адзначаем 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Старшыня пастаяннай камісіі зазначыў, што падтрымліваецца практыка рэгулярных кантактаў профільных камісій. «І, вядома, абмен думкамі, зверка падыходаў, зверка гадзіннікаў па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня вельмі важная, асабліва цяпер, калі мы з вамі з’яўляемся сведкамі і ўдзельнікамі глабальных геапалітычных трансфармацый і па вялікім рахунку перафарміравання ўсяго светаўладкавання», — падкрэсліў Сяргей Алейнік.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.