Вы тут

Дэпутаты разгледзяць у другім чытанні законапраект па пытаннях адукацыі


Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 14 лістапада ў Авальнай зале Дома ўрада пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Палату прадстаўнікоў.


Фота: БелТА

У другім чытанні плануецца разгледзець праекты законаў «Аб змене кодэксаў па пытаннях адукацыі», «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні», «Аб змене Закона Рэспублікі Беларусь «Аб каштоўных металах і каштоўных камянях».

У адным чытанні — наступныя законапраекты: «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да статута Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны», «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўказанай сферы ад 16 лютага 2021 г. года», «Аб ратыфікацыі пратакола паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Азербайджанскай Рэспублікі аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.