Вы тут

На якіх умовах праходзіць засяленне ў сацыяльныя пансіянаты?


На якіх умовах праходзіць засяленне ў сацыяльныя пансіянаты і колькі каштуе знаходжанне ў іх, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота з адкрытых крыніц

У ведамстве расказалі, што сацыяльны пансіянат даступны грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту і інвалідам I і II групы. Пасяляюцца сюды люді, якія маюць патрэбу ў пастаянным доглядзе або дапамозе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе.

Так, адзінокія грамадзяне, з ліку тых, хто мае права на пасяленне ў сацыяльны пансіянат, пражываюць на ўмовах дзяржаўнага забеспячэння (90% ад памеру пенсіі). На платных умовах пасяляюцца грамадзяне, якія маюць асоб, абавязаных па законе іх утрымліваць (паўналетнія дзеці, муж і жонка і бацькі, якія не з’яўляюцца інвалідамі I і II групы, не дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту). Сярэдні кошт пражывання — Br950.

Для пасялення неабходна прадставіць заяву, заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі аб профілі сацыяльнага пансіяната, наяўнасці медыцынскіх паказанняў і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльных паслуг у стацыянарных установах, дакумент, які сведчыць асобу, выпіску з медыцынскіх дакументаў, дакументы, якія пацвярджаюць права на льготы, дзве фатаграфіі 30×40 мм, індывідуальную праграму рэабілітацыі інваліда (пры яе наяўнасці).

Для пасялення ў сацыяльны пансіянат неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У Мінпрацы адзначылі, што вольныя месцы ёсць у кожным сацыяльным пансіянаце.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.