Вы тут

Сяргей Бобрыкаў спыняе свой удзел у выбарчай кампаніі


Старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі Прэзідэнта Беларусі. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння ўвечары.


— Рашэнне складанае, і давалася яно няпроста, але ёсць важкія аргументы. Я з’яўляюся не толькі членам вышэйшага палітычнага савета беларускай партыі «Белая Русь», якая падтрымала маю кандыдатуру на маючых адбыцца выбарах, але і членам Беларускага саюза афіцэраў, старшынёй Рэспубліканскага саюза. І гэтыя абставіны накладваюць найбольшую адказнасць перад тымі людзьмі, якія мяне вылучалі, — падкрэсліў Сяргей Бобрыкаў, дадаўшы, што з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ён атрымаў шмат зваротаў ад афіцэраў.

— Скажу прама, як прынята ў асяроддзі афіцэраў, што гэта былі наступныя словы: «Сёння наша рэспубліка перажывае няпросты час. І каб захаваць краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса Беларусі — з’яднацца вакол нашага Галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага Прэзідэнта Беларусі на маючых адбыцца выбарах». Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць ніякіх дваякіх думак сярод ваенных, падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, я прыняў такое рашэнне, — заявіў Сяргей Бобрыкаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.