Вы тут

«Для мяне гэта сапраўднае свята»


Ярка, масава і нават у святочнай абстаноўцы ў беларускай сталіцы праходзіць збор подпісаў для рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі. Для жыхароў і гасцей Партызанскага раёна каля аднаго з найстарэйшых кінатэатраў «Мір» у гонар гэтай падзеі адбыўся квэст-канцэрт «Я іду на выбары». А яшчэ тут размясціліся адразу чатыры пікеты для збору подпісаў. У кожнага жадаючага была і па-ранейшаму застаецца магчымасць распісацца як за аднаго кандыдата, так і адразу за ўсіх чатырох. Карэспандэнты «Звязды» не змаглі прайсці міма гэтага важнага мерапрыемства.


Каля сталічнага кінатэатра «Мір» кожны жадаючы мог распісацца за чатырох кандыдатаў. Сярод іх — дзеючы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Вольга Чамаданава, першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў і старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў.

Беларуская моладзь актыўна ўдзельнічае ў такой лёсавызначальнай падзеі. «Гэта мая першая перадвыбарная кампанія, — распавяла жыхарка сталіцы Яўгенія. — Можна сказаць, што гэта новая старонка ў гісторыі нашай краіны. Для мяне выбары — гэта сапраўднае свята. Хочацца, каб з кожным годам Беларусь квітнела ўсё больш і больш».

Прадстаўнікі моладзі бяруць актыўны ўдзел у будаўніцтве нашай дзяржавы. Такім меркаваннем падзяліўся мінчанін Ігар, які таксама прыйшоў паставіць свой подпіс за аднаго з кандыдатаў: «Удзел у выбарах і актыўная грамадзянская пазіцыя асабліва важная сёння. Наша моладзь якраз такая. Мы выступалі і працягваем выступаць за моцную і квітнеючую Беларусь».

Падзяліліся ўражаннямі і прадстаўнікі больш старэйшага пакалення: «Беларусы павінны цікавіцца палітычным жыццём сваёй краіны!» — адзначыла жыхарка сталіцы Алена падчас квэст-канцэрта. Па яе словах, беларусы заўсёды павінны з гонарам прадстаўляць сваю краіну. 

Прэзідэнцкія выбары — сапраўды важная, нават лёсавызначальная падзея для нашай краіны. Такім меркаваннем падзялілася мінчанка Таццяна. «Трэба думаць аб тым, каб наша краіна заставалася і далей надзейнай, свабоднай, мірнай і бяспечнай. За гэта і трэба аддаваць свой голас», — упэўнена жанчына.

Збор подпісаў для вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі стартаваў 7 лістапада. Пікеты па сборам подпісаў разгарнуліся ва ўсіх раёнах сталіцы. З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў. З 22 па 31 снежня адбудзецца непасрэдная рэгістрацыя. Перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў пройдуць з 1 па 25 студзеня, датэрміновае галасаванне адбудзецца з 21 па 25 студзеня. Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаныя на 26 студзеня 2025 года.

Увечары, 12 лістапада, стала вядома, што старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі Прэзідэнта Беларусі.

У той жа дзень начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага гарвыканкама, старшыня Мінскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Вольга Чамаданава прыняла рашэнне больш не ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ
Фота Віктара ДРАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.