У Беларусі з улікам рапсу намалацілі 10,3 млн тон збожжа. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, паведамляе БелТА.
Уладзімір Гракун адзначыў, што ўменне беларускіх аграрыяў выкарыстоўваць назапашаны вопыт і змены ўмоў надвор’я дазваляе атрымліваць стабільныя ўраджаі. «Гэты год — не выключэнне. Мы дадалі па намалоце збожжа. У цэлым у Рэспубліцы намалочана з улікам рапсу 10,3 млн т збожжа, г.зн. тыя абяцанні, якія мы давалі ў пачатку, выкананы. Па намалоце мы дадалі практычна на 100 тыс.масласямян рапсу, а таксама ўзялі запаветныя 5 млн т цукровых буракоў і забяспечылі наша насельніцтва плодаагародніннай прадукцыяй», — распавёў ён.
Сёння беларускія тавары (яблыкі, агароднінная прадукцыя, бульба) можна ўбачыць на прылаўках. Акрамя таго, закладзены стабілізацыйныя фонды, якія дазволяць забяспечваць насельніцтва прадукцыяй практычна да новага ўраджаю. «Гэта ўсё — заслуга нашых працаўнікоў, якія ўкараняюць тэхналогіі, распрацаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук, і атрымліваюць выдатныя ўраджаі», — звярнуў увагу Уладзімір Гракун.
Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 10 лістапада 1995 года і штогод адзначаецца ў трэцюю нядзелю лістапада. У 2024 годзе Дзень сельскай гаспадаркі ў Беларусі будзе адзначацца 17 лістапада.
Прэв’ю: БелТА
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.