Вы тут

У Бабруйску запрашаюць каманды для ўдзелу ў квэсты «Гэта ўсё маё роднае»


— Праграма квэста прадугледжвае інтэлектуальныя спаборніцтвы па прынцыпе «ад станцыі да станцыі», узяць удзел у якіх запрашаюцца каманды ад 5 да 10 чалавек, — расказаў другі сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Іваненка.


— Зарэгістравацца можна непасрэдна на пляцоўцы правядзення, аднак, зрабіўшы гэта загадзя на інтэрнэт-партале «Моладзь Беларусі» (brsm.by), карыстальнікі змогуць выканаць папярэднія ўнікальныя для кожнага горада хатнія заданні, якія прынясуць дадатковыя балы.

Каб атрымаць дадатковых 20 балаў, трэба камандай зняць кароткі відэаролік — прызнанне ў каханні Бабруйску на чыгуначным вакзале і зрабіць фатаграфію на фоне помніка бабру на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Сацыялістычнай. Размясціўшы гэтыя матэрыялы ў сваіх сацсетках і месэнджарах з хэштэгамі #МарафонАдзінства #БРСМ #ГэтаУсёМаеРоднае і паказаўшы на станцыі «СТАРТ» у дзень правядзення квэста, за кожнае выкананае заданне можна атрымаць па 10 балаў.

— Усё больш людзей праяўляюць жаданне далучыцца да мерапрыемства, адчуць яго асаблівую атмасферу і дух. У мінулыя выходныя гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае» сустракаў Пінск, дзе ўдзел прынялі рэкордныя 63 каманды — гэта амаль паўтысячы ўдзельнікаў. Калі казаць пра ўсе чатыры гарады, у якіх ужо праводзіліся квэсты, — гэта звыш 165 каманд агульнай колькасцю больш за 1,2 тысячы чалавек, — удакладніў Аляксандр Іваненка.

Гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае» з’яўляецца часткай рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства» і арганізуецца ў кожным горадзе яе правядзення. Папярэдняя рэгістрацыя закрываецца за 2 гадзіны да пачатку работы асноўнай пляцоўкі квэста. У Бабруйску ён пройдзе 16 лістапада ў 12.00 на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна».

Прэв’ю: planetbelarus.by.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.