Вы тут

У Беларусі больш чым на 99% завяршылі ўборку гародніны


Беларускія аграрыі, па апошніх дадзеных, сабралі 154,4 тыс.т агародніны пры ўраджайнасці (без агародніннага гарошку) 360,8 ц/га. Убрана 5,27 тыс. га пасяўных плошчаў, або 99,8% да плана, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

Аграрыі рэспублікі, па дадзеных на 11 лістапада, накапалі каля 5 млн т цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 488 ц/га, убрана 101,6 тыс.га пасяўных плошчаў, што складае 97,8% плошчаў, якія падлягаюць уборцы.

Разам з уборкай ўраджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш за 9,5 млн т кармавых адзінак (96,9% да плана).

Актыўнымі тэмпамі вядзецца апрацоўка глебы: зябліва паднята на плошчы 889 тыс. га, што складае 59,9% да плана. Зяблевая апрацоўка глебы пад сяўбу лёну-даўгунцу завершана на 89,7%, пад сяўбу цукровых буракоў — на 76,9%.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.