Вы тут

Сёння можна звярнуцца ў грамадскія прыёмныя з пытаннямі кошту, якасці і асартыменту ў магазінах


Ва ўсіх абласных і Мінскім гарадскім аб’яднаннях прафсаюзаў сёння будуць працаваць грамадскія прыёмныя па пытаннях, звязаных з якасцю, коштам і наяўнасцю тавараў у гандлёвых аб’ектах. Такі фармат працы прафсаюзы ўвялі са жніўня гэтага года. У першую чаргу для таго, каб аператыўна рэагаваць на заўвагі і прапановы грамадзян.


Фота БелТА

— За час, які прайшоў з пачатку працы прыёмных, звароты паступалі ад грамадзян з розных рэгіёнаў. Найбольш часта яны датычыліся кошту і якасці той ці іншай прадукцыі. У кожным выпадку інфармацыя аператыўна правяраецца з выездам на месца, запытваюцца тлумачэнні ў адміністрацыі магазінаў, а пры неабходнасці накіроўваюцца апавяшчэнні ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы, — расказалі ў прэс-службе ФПБ.

Як паказвае практыка, у шэрагу выпадкаў інфармацыя аб тых ці іншых праблемных пытаннях па факце не пацвердзілася. Разам з тым былі і асобныя абгрунтаваныя скаргі. Дзякуючы сумеснай рабоце з усімі зацікаўленымі такія сітуацыі аператыўна вырашаюцца.

Напрыклад, за мінулы месяц да спецыялістаў ФПБ паступілі звароты наконт нізкай якасці хлебабулачных вырабаў, тушонкі, завышэнні цэн на яблыкі, капусту, гарбату ў асобных магазінах. Гэтыя звесткі не пацвердзіліся. А вось скарга на продаж няякаснай садавіны і высокі кошт прадукцыі ў адным з аб’ектаў грамадскага харчавання сапраўды была абгрунтаванай. Сітуацыя ўзята на кантроль.

Былі і скаргі на нізкі асартымент. Так, жыхары аднаго з аграгарадкоў паведамілі аб адсутнасці ў продажы запалак, солі і іншых тавараў штодзённага попыту. У адносінах да гэтай крамы спажыўцы да таго ж звярталіся з просьбамі аб пераглядзе рэжыму працы. Сітуацыя была аператыўна выпраўлена: у гандлёвы аб’ект завезена неабходная прадукцыя, прапрацоўваецца пытанне аб больш зручным графіку работы магазіна.

«Народны кантроль» за сітуацыяй на спажывецкім рынку будзе працягвацца. Кожны, у каго ёсць пытанні па кошце, якасці, наяўнасці тавараў, у цэлым прапановы па ўдасканаленні работы аб’ектаў гандлю, можа паведаміць аб гэтым у прафсаюзныя грамадскія прыёмныя. Пры гэтым прадугледжаны розныя магчымасці для зваротаў: праз спецыяльную анлайн форму на партале Федэрацыі прафсаюзаў, па тэлефоне. Таксама двойчы за месяц можна непасрэдна звярнуцца да прафсаюзных спецыялістаў ва ўсіх абласных і Мінскім гарадскім аб’яднаннях прафсаюзаў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.