Вы тут

У апошні дзень доўгіх выходных аматары праменаду з задавальненнем наведвалі Лошыцкі парк


Спакой ад лёгкага туману, яшчэ плюсавая тэмпература, дываны з жоўтага лісця дадавалі пазітыву ў настрой адпачывальнікаў. Лошыцкі парк Мінска, пра які ўпершыню згадваецца ў летапісе ад 1557 года, плошчай 97 га, традыцыйна з’яўляецца адным з самых папулярных месцаў адпачынку ў межах мегаполіса. Акрамя шпацыраў сярод векавых дрэў уражвае раскошным дваранскім інтэр’ерам музей-сядзіба. Драўляны флігель не менш цікавы для наведвання. У былым доміку брамніка (вартаўніка) можна выпіць кубачак кавы, а ў сядзібным доме-музеі пасядзець у кафэ. Адпачывальнікаў па-ранейшаму прыцягваюць паўразбураныя сцены капліцы і млына, ды іншыя славутасці сядзібна-паркавага комплексу.



Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.