Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій» Андрэй Рыбакоў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў, ці будзе прадпрыемства дамагацца зняцця заходніх санкцый, паведамляе БелТА.
У жніўні 2022 года «Беларуськалій» звярнуўся ў суд Еўрапейскага саюза з патрабаваннем адмяніць абмежавальныя меры, накладзеныя на яго рашэннем Савета ЕС. Аднак у верасні гэтага года стала вядома, што суд пакінуў без задавальнення патрабаванне беларускага прадпрыемства, спаслаўшыся на адсутнасць пераканаўчых аргументаў. У сувязі з гэтым журналісты пацікавіліся ў новага гендырэктара «Беларуськалія», ці працягне прадпрыемства дамагацца адмены санкцый.
«Будзем у любым выпадку пра сябе нагадваць і пра тыя неапраўданыя дзеянні, якія былі накіраваныя на адрас „Беларуськалія“ і нашай краіны. Таму мы так проста спакойна ім жыць не дадзім», — заявіў Андрэй Рыбакоў.
Як паведамлялася, 4 лістапада Прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне Андрэя Рыбакова генеральным дырэктарам ААТ «Беларуськалій». «Ты разумееш, што нялёгка там будзе? Гэта калектыў велізарны, градаўтваральнае прадпрыемства. Ды што там казаць градаўтваральнае — найважнейшае дзяржаваўтваральнае прадпрыемства. Праблем там назапасілася нямала, якія трэба вырашаць», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
«Ведаю, што ты ўдумлівы чалавек і ўнікаеш сур’ёзна ў праблему, калі яна існуе. Таму не стаўлю задачы. Ведаю, што і выдаткі там прыстойныя, трэба іх зніжаць. Упэўнены, што ты ведаеш, як знізіць. І дабаўленую вартасць у тым ліку на аднаго работніка трэба падымаць да сусветнага ўзроўню. І ў падведамасных арганізацыях трэба наводзіць парадак — так, каб яны працавалі, а не бегалі за кіраўніком „Беларуськалія“ і прасілі грошай. Асабліва ў аграрнай сферы», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.