Вось і падышоў да канца XXX Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад». Цэлы тыдзень яркіх сустрэч, пазнавальных майстар-класаў і, вядома ж, найцікавейшых фільмаў. А якая атмасфера была на закрыцці — глядзіце ў нашым фотарэпартажы!
Традыцыйна ўсе заслужаныя ўзнагароды ўручылі на цырымоніі закрыцця. Так, гран-пры XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» атрымаў кітайскі фільм «Чан’ань, Сіань» рэжысёра Чжан Чжун. Спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі «За гуманізм і духоўнасць у кіно» ўдастоіўся кінарэжысёр-пастаноўшчык фільма «Там, дзе танчаць сцерхі» Міхаіл Лукачэўскі з Якуціі.
Прыз Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта дастаўся беларускаму анімацыйнаму фільму Алены Туравай «Песня Сірын». А спецыяльны прыз Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі «Кіно без межаў» — фільму «Чорны замак» рэжысёра Кірыла Кузіна.
Акрамя таго, прыз «За лепшае гукавое (музычнае) рашэнне ігравога фільма» атрымаў Дэпбоджаці Мішра за фільм «Песні кахання» (Індыя). Прыз за лепшую мужчынскую ролю — Радзівае Буковіч за ролю ў фільме «Захавальнікі формулы» (Сербія, Славенія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія). А прыз за лепшую жаночую ролю — Марісса Аніта за ролю ў фільме «Кракадзілавы слёзы» (Інданезія, Францыя, Сінгапур, Германія).
Прыз за лепшы фільм імя Віктара Турава ў конкурсе «Кіно маладых» атрымаў фільм «Гандзі і дзядуліна дрэва» (Індыя, Падмаваці Маладдзі).
Што да Нацыянальнага конкурсу, то ў намінацыі «Лепшы ігравы фільм нацыянальнага конкурсу» пераможцам стаў фільм «Ліст чакання» Аляксандра Яфрэмава. Лепшым неігравым фільмам нацыянальнага конкурсу стала кінакарціна «Леанід Шварцман». Казка пра хлопчыка і стары горад» Кацярыны Шарамет, а лепшым анімацыйным фільмам нацыянальнага конкурсу — кінастужка «Мемарыяльныя комплексы Беларусі», серыя «Прарыў» Таццяны Кубліцкай.
Лізавета ГОЛАД
фота аўтара
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.