Лепшыя прадпрыемствы АПК Віцебскай вобласці з’яўляюцца пуцяводнымі маякамі і школай майстэрства для іншых сельгасарганізацый. Пра гэта падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання аграрыяў паўночнага рэгіёна на абласных «Дажынках» у Полацку сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка, перадае БелТА.
Ігар Сергяенка адзначыў, што яму прыемна было наведаць свята працаўнікоў вёскі, якое зноў прайшло ў Полацку праз 22 гады. «За гэты час шмат што змянілася, наша краіна ступіла далёка наперад. Дынамічна развіваецца сельская гаспадарка, прадукцыя якой запатрабавана больш чым у 100 краінах свету. У бягучым годзе, нягледзячы на пэўныя ўмовы надвор’я, асаблівасці земляробства, цяжкасці фінансавага плана, хлебаробы Віцебшчыны ўнеслі свой уклад у рэспубліканскі каравай. Няхай, можа быць, не самы магутны ў адрозненне ад іншых абласцей, але атрыманы вынікі па кукурузе, нарыхтоўцы кармоў. Традыцыйна ў ліку лідараў хлебаробы Аршанскага, Віцебскага, Докшыцкага, Пастаўскага, Талачынскага і Дубровенскага раёнаў. Сёння Прэзідэнтам пастаўлены складаныя амбіцыйныя задачы, прытым на кароткатэрміновую перспектыву — 2-3 гады. Для гэтага ў Віцебшчыны ёсць усе – людзі, працоўныя калектывы, ёсць маякі, якія можна назваць школамі майстэрства», — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў, падкрэсліўшы, што фактычна ў кожным раёне ёсць такія калектывы.
Ігар Сергяенка павіншаваў усіх працаўнікоў вёскі са святам і ўручыў узнагароды ад дэпутацкага корпуса Беларусі.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.