Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне Кітая (CNSA) пачала прымаць заяўкі на выкарыстанне першай партыі месяцовых узораў, сабраных і дастаўленых у рамках місіі кітайскага зонда «Чан’э-6», перадае «Сіньхуа».
Як вядома, кітайскі зонд «Чан’э-6» упершыню ў гісторыі чалавецтва сабраў 1935,3 грама ўзораў грунта са зваротнага боку Месяца. Па звестках Цэнтра даследавання Месяца і касмічнай інжынерыі пры CNSA, запазычанне месяцовых узораў зараз даступна для заяўнікаў з Кітая праз афіцыйную анлайнавую сістэму па публікацыі навуковых даных і дэманстрацыі узораў, дзе яны могуць пазнаёміцца з інфармацыяй аб месяцовых узорах і падаць заяўку на іх запазычанне.
Таксама стартавала падача заявак на влсьмую партыю ўзораў месяцовага грунта для даследаванняў, сабраных зондам «Чан’э-5». Нагадаем, што ў рамках місіі кітайскага зонда «Чан’э-5» было сабрана каля 1731 грама месяцовых узораў.
Апошні тэрмін падачы заявак на гэтыя партыі месяцовых узораў — 22 лістапада.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.