Вы тут

Вальфовіч пра бяспеку напярэдадні выбараў: Выклікае непакой тое, што адбываецца вакол Беларусі


Сітуацыя ў Беларусі напярэдадні выбараў Прэзідэнта застаецца стабільнай, але выклікае непакой тое, што адбываецца вакол Беларусі. Пра гэта сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сітуацыя ўнутры краіны кантралюецца. Тыя крокі, якія сёння робяцца ў нашай краіне па забеспячэнні бяспекі, спрыяюць нармальнаму функцыянаванню дзяржавы і нармальнага жыцця грамадзян. А тое, што адбываецца сёння вакол Беларусі, вядома, выклікае непакой», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

«На жаль, усе мірныя ініцыятывы і прапановы, якія гучаць і з боку Прэзідэнта Беларусі, і ад кіраўніцтва краіны ў адносінах да краін-суседзяў, павісаюць у паветры і застаюцца без адказу. Перш за ўсё Польшча, краіны Балтыі працягваюць агрэсіўную палітыку, накіраваную на дэманстрацыю ваеннай сілы, стварэнне напружання непасрэдна паблізу дзяржаўнай граніцы Беларусі. Мабыць, яны забыліся пра страшныя ўрокі Другой сусветнай вайны», — падкрэсліў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.