Вы тут

Мінскі планетарый прапаноўвае разабрацца: астралогія — навука ці не?


Прааналізаваць астралогію з пункту гледжання навукі прапануе Мінскі планетарый на лекцыі 8 лістапада, паведамляе прэс-служба ўстановы.


Фота: pixabay.com

Астралогія трывала ўкараніліся ў сучаснай масавай свядомасці, гэты кірунак карыстаецца папулярнасцю і актыўна транслюецца ў СМІ. У сферы нават ёсць свае спецыялісты, якія прапануюць паслугі па складанні натальной карт і астралагічных прагнозаў. Яны сцвярджаюць, што астралогія з’яўляецца навукай і ў старажытнасці мела беспярэчны аўтарытэт. Існуе меркаванне, што зоркі могуць апісаць характар і сутнасць чалавека, прадказаць яго лёс, а таксама падзеі сусветнай палітыкі, надвор’е і прыродныя катаклізмы.

Аднак даследаванне астралогіі, яе метадаў і статыстычны аналіз прагнозаў паказвае, што гэта вучэнне не мае дачынення да сучаснай навукі. Што тычыцца астралагічных прадказанняў — яны спраўджваюцца з верагоднасцю выпадковага траплення. У цэлым гэта можна назваць варажбой з неабгрунтаваным базісам, якія маюць відавочны камерцыйны інтарэс.

Астраном, выкладчык кафедры фізікі і методыкі выкладання фізікі БДПУ імя М. Танка Аляксандр Шымбалёў на лекцыі праекта «Трыбуна вучонага» дапаможа разабрацца ў сутнасці ілжэнавуковага вучэння.

Пачатак заняткаў у 18:00, уваход вольны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Рэкамендуемы ўзрост слухачоў-12 гадоў і старэй.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.