Вы тут

Стагоддзю Міхася Міцкевіча прысвячаецца


Напрыканцы студзеня 2026 года спаўняецца 100 год з дня нараджэння малодшага сына Якуба Коласа — беларускага вучонага ў галіне апрацоўкі металаў, доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусі, майстра спорту СССР па стэндавай стральбе, публіцыста, захавальніка коласаўскай спадчыны Міхася Міцкевіча. У знак гэтай даты мяркуецца выдаць сабраную галоўным захавальнікам фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васілінай Міцкевіч і Марыяй Міцкевіч кнігу, прысвечаную Міхасю Канстанцінавічу. 


Першую частку зборніка складзе грунтоўны ўступны артыкул Васіліны Міцкевіч пад назвай «Трэці сын». Другая частка кнігі — артыкулы і ўспаміны самога Міхася Міцкевіча: «Пад бацькоўскім дахам»; «За вас зямлі я памалюся» (ліст наўздагон)«; «Па слядах Янкі Маўра»; прадмова М. К. Міцкевіча да ўзноўленага перавыдання паэмы «Сымон-Музыка»; «Я хачу аб табе з кім хоць слова сказаць»: успаміны пра маці«; «Кроплі і слёзы Якуба Коласа»; «Песні ў доме Коласа»; «Капуста, спиритизм и все реки мира»; «Гумар у доме Якуба Коласа»; «З рукапіснай спадчыны». 

Трэцяя частка кнігі — творы, якія народны паэт Беларусі Якуб Колас прысвяціў Міхасю Канстанцінавічу: паэма «Міхасёвы прыгоды»; вершы «Рагатка», «Дронік», «Не тужы», «Сыну», «Міхасю», «...Адстану я і час разлукі». Завершаць выданне творы сучасных паэтаў, якія адрасаваны Міхасю Міцкевічу, а гэта — вершы Міколы Мятліцкага, Віктара Шніпа, Міколы Маляўкі і іншых творцаў, якія лічылі за гонар сябраваць з Міхасём Канстанцінавічам, удзельнічаць разам з ім у коласаўскіх святах, розных імпрэзах, якія ладзіў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. 

Выданне пабачыць свет у адным з дзяржаўных выдавецтваў краіны. Зборнік пра Міхася Міцкевіча, несумненна, стане яркай падзеяй кніжнага, музейнага, увогуле культурна-асветніцкага жыцця краіны, дапоўніць тую вялікую бібліятэку коласазнаўства, якая працягвае фарміравацца і ў XXI стагоддзі. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.