Вы тут

Ускладанне кветак да помніка Леніна адбылося на плошчы Незалежнасці ў Мінску


Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да помніка У. І. Леніна адбылася на плошчы Незалежнасці ў Мінску ў рамках святкавання 107-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«107-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі ў Беларусі — не проста свята, а антыкаланіяльны брэнд для краін поўдня і адначасова — прыклад асаблівай сістэмы сацыяльнага размеркавання ў рамках СНД. Паводле Канстытуцыі беларуская мадэль афіцыйна называецца сацыяльна арыентаванай, гэта значыць такой, дзе рынак (і асабліва яго манапольны складнік) істотна абмежаваны дзяржавай, а ўсе ключавыя галіны знаходзяцца ў дзяржуласнасці. Прыватны сектар для Беларусі ў большай меры характэрны ў банкаўскай сферы і паслугах, — сказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член бюро ЦК КПБ Сяргей Клішэвіч. — У краіне была захаваная як прамысловая савецкая база, так і адукацыя, якая забяспечвае патрэбы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. У сваю чаргу наяўнасць суверэннай эканамічнай базы і кадраў для яе дазволіла Беларусі ўсе гэтыя гады праводзіць дастаткова самастойны знешні курс. Захадам жа, наадварот, навязвалася эканамічная рэформа, накіраваная на ліквідацыю прамысловасці і прыватызацыю натуральных манаполій, напрыклад, энергетыкі і сферы ЖКГ. Усе гэтыя крокі павінны былі знізіць узровень жыцця насельніцтва і павялічыць знешнюю залежнасць».

Аднак ва ўмовах санкцый мы ўбачылі, як Захад не выконвае прынцыпы, якія так доўга нам навязваў: недатыкальнасць прыватнай уласнасці, свабоду гандлю і лагістыкі, адвольна абмяжоўвае доступ да мора, адзначыў парламентарый. «Таму толькі з апорай на ўласную дзяржаву можна будаваць унутраную мадэль, а з апорай на незаходнія краіны — дамагацца тэхналагічнага і лагістычнага суверэнітэту ад Захаду. У такой складанай міжнароднай карціне Беларусь застаецца пераемнікам БССР. Мы не толькі не адмаўляемся ад мінулага, не перапісваем гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, не праводзім дэкамунізацыю і дэпартызацыю, але і, наадварот, творча ўжываем тыя інструменты нацыянальнай палітыкі, якія закладваліся ў XX стагоддзі. Сярод іх — мірнае і раўнапраўнае існаванне ўсіх нацыянальнасцяў і рэлігій, якія ёсць у краіне, адмова ад дыскрымінацыі па якім-небудзь прынцыпе, у тым ліку моўнай, і адмова ад тэрытарыяльных прэтэнзій да суседзяў, — падкрэсліў ён. — Пры гэтым, як і ў савецкай сістэме, значную ролю адыгрывае асоба кіраўніка краіны. Аляксандр Лукашэнка — палітык, які ніколі не адмаўляўся ад свайго светапогляду і сваіх поглядаў, якія фармаваліся яшчэ ў савецкі перыяд. Менавіта дзякуючы асабістым рашэнням Прэзідэнта была захавана і развіта як матэрыяльная база рэспублікі (уключаючы сістэму АПК), так і не адбылося карэннай ломкі ідэалогіі, як у шэрагу дзяржаў СНД. Такім чынам на ўсіх узроўнях прэзідэнтам выбудоўвалася пераемнасць, адным з элементаў якой з’яўляецца захаванне сённяшняга дзяржаўнага свята — 7 лістапада».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.