Вы тут

Харыс заклікала дэмакратаў прызнаць вынікі выбараў і павіншавала Трампа


Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад кіруючай Дэмакратычнай партыі Камала Харыс заклікала дэмакратаў прызнаць вынікі праведзеных 5 лістапада прэзідэнцкіх выбараў і пацвердзіла, што павіншавала з перамогай рэспубліканца Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на яе выступленне ў сераду ва ўніверсітэце Говарда ў Вашынгтоне.


Фота: АР

«Мы абавязаны прызнаць вынікі гэтых выбараў. Раней сёння я пагаварыла з выбраным прэзідэнтам Трампам і павіншавала яго з перамогай. Я таксама сказала яму, што мы дапаможам яму і яго камандзе падчас пераходнага перыяду і будзем удзельнічаць у мірнай перадачы ўлады», — сказала Харыс.

Харыс займае са студзеня 2021 года пасаду віцэ-прэзідэнта ЗША. Ва ўніверсітэце Говарда ў Вашынгтоне яна збіралася звярнуцца да прыхільнікаў з пераможнай прамовай у аўторак вечарам. Аднак гэтыя планы былі адмененыя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.