Сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня пройдуць у Мінску 9 і 10 лістапада. Дзе і калі яшчэ можна будзе закупіцца гароднінай і садавінай, расказала начальнік Галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, паведамляюць «Минск-Новости».
— Па рашэнні Мінгарвыканкама кірмашы ў сталіцы будуць праводзіцца да 1 снежня ўключна па выхадных днях — у суботу і нядзелю. Адзінай перашкодай да іх правядзення могуць быць ўмовы надвор’я: па дзеючых санітарных нормах суб’екты гаспадарання і фізічныя асобы не маюць права рэалізоўваць прадукцыю адкрытага грунту на адкрытым паветры, калі яго тэмпература 0°С і ніжэй. Па прагнозе надвор’я ўсё павінна скласціся добра, таму кірмашы ў нас плануюцца, — паведаміла Алена Нагорная.
Начальнік упраўлення дадала, што ў буднія дні, у тым ліку 7 і 8 лістапада, сельскагаспадарчую прадукцыю айчыннай вытворчасці можна набыць на 99 пляцоўках, якія будуць працаваць штодня да 17 лістапада. Падрабязная інфармацыя аб месцах рэалізацыі ў кожным з раёнаў сталіцы размешчана на сайце Мінгарвыканкама.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.