Міланскі «Інтэр» узяў верх над лонданскім «Арсеналам» у матчы чацвёртага тура асноўнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Пра гэта паведамляе sputnik.by
Матч, які прайшоў на стадыёне «Джузэпэ Меацца» ў Мілане, завяршыўся з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Хакан Чалханоглу, рэалізаваўшы 11-метровы ўдар з пункту ў канцы першага тайма.
Пры гэтым за ўсю гульню «Інтэр» нанёс толькі адзін удар у створ варот саперніка (падчас выканання пенальці). Нягледзячы на актыўныя атакуючыя дзеянні «Арсенала», лонданская каманда так і не змагла зраўняць лік і пазбегнуць паражэння.
Пасля трэцяй перамогі «Інтэр» падымаецца на пятае месца табліцы Лігі чэмпіёнаў. У актыве каманды — 10 ачкоў. У «Арсенала» −7 ачкоў і 12-я пазіцыя.
Іншыя матчы дня завяршыліся без асаблівых сенсацый. Украінскі «Шахцёр» абыграў швейцарскі «Янг Бойз» (2:1), «Бруге» адолеў «Астан Вілу» (1:0), «Рэд Бул Зальцбург» быў мацнейшы за «Фейенаорда» (3:1), «Аталанта» перамагла «Штутгарт» (2:0), «Барселона» разграміла «Црвену зорку» (5:2). «Баварыя» атрымала мінімальную вікторыю над «Бенфікай» (1:0), «Брэст» не скарыўся чэшскай «Спарце» (2:1), аднак іншы французскі клуб — «Пары Сен-Жэрмен» — прайграў іспанскаму «Атлетыка Мадрыд» (1:2).
У гэтым сезоне фармат футбольнай Лігі чэмпіёнаў зведаў істотныя змены. Колькасць каманд у асноўнай стадыі турніру павялічылася з 32 да 36, а групавы этап заменены на агульны.
Каманды гуляюць восем матчаў, пасля чаго вызначаецца топ-8. Хто ў яго трапляе, той адразу выходзіць у 1/8 фіналу. Клубы, якія занялі 9-24 месцы па выніках агульнага этапу, праводзяць стыкавыя матчы за права трапіць у плэй-оф ЛЧ. Тыя, хто заняў 25-е месца і ніжэй, вылятаюць з еўракубкаў.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.