Вы тут

Што паглядзець на «Лістападзе» 7 лістапада?


У Мінску працягваецца міжнародны кінафестываль (ММКФ) «Лістапад», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу фестывалю.


Фота: БелТА

У кінатэатры «Цэнтральны» ў 11:00 пакажуць фільм «У пошуку ісціны», у 15:30 — «Кракадзілавы слёзы», 17:30 — «Снег у маім двары» з асноўнага конкурсу гульнявых фільмаў. 

У кінатэатры «Беларусь» у 12:00 прадставяць анімацыйны фільм «Культурная Панарама, 12+».

У кінатэатры «Піянер» у 12:00 пакажуць індыйскі фільм «Гандзі і дзядуліна дрэва», а ў 16:00 — японскі фільм «Юкіко а.к.а» з конкурсу «Кіно маладых». У 18:00 там пройдзе дзень якуцкага кіно.

У кінатэатры «Мір» падчас Нацыянальнага конкурсу ў 12:00 гледачы ўбачаць фільмы «Пра што не ведаюць гледачы» і «За межамі глянцу».

Акрамя таго, у Мінску пройдуць творчыя сустрэчы і майстар-класы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.