Як сведчанне гэтага — і супольны з Пасольствам Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь вечар Махтумкулі, які сёлета прайшоў у Доме літаратара, і публікацыі твораў туркменскіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову на старонках газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Полымя»; твораў беларускіх паэтаў і празаікаў у перакладзе на туркменскую мову ў газеце «Эдэбіят ве сунгат», часопісе «Дунья эдэбіяты».
Новы творчы праект — падрыхтоўка і выданне зборніка маладой туркменскай паэзіі на беларускай мове. Укладальнікі кнігі — супрацоўнік газеты «Эдэбіят ве сунгат» («Літаратура і мастацтва») Мерэт Ягмыраў і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч.
У зборнік уваходзяць вершы Мухамеда Бекгіева, Мейліса Гараджаева, Чэмен Аннабердыевай, Зулейхі Гулавай, Шагелдзі Салыхава, Керымберды Хакбердыева, Какамырата Рэджэпава і іншых маладых паэтаў Туркменістана. Ужо зараз над перакладам іх твораў працуюць Рагнед Малахоўскі, Генадзь Аўласенка, Віктар Шніп. Гэтыя перакладчыкі не аднойчы звярталіся да перастварэння вершаў туркменскіх паэтаў на беларускую мову. Створаны і рэдакцыйны савет зборніка маладой туркменскай паэзіі, які ўзначаліў старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Шніп.
Раман Сэрвач
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.