Гэта адзін з падарункаў, якія атрымліваюць жыхары вобласці да 7 лістапада. Новая сярэдняя школа № 5 ім. Ф.А.Крыловіча ў Асіповічах пабудаваная ў рамках выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады. Яна разлічана на 955 месцаў, у тым ліку 75 з іх — гэта дзіцячы садок. Аб’ект па планах трэба было здаць да канца года, але будаўнікі спрацавалі на цэлы месяц з апераджэннем.
У адкрыцці значнага для Асіповіч аб’екта прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, міністр адукацыі Андрэй Іванец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Ананіч.
У школе створаны неабходныя ўмовы для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу. Навучальныя кабінеты напоўнены сучасным абсталяваннем і наглядна-дыдактычнымі і метадычнымі матэрыяламі. Функцыянуюць музей, бібліятэка, актавая, спартыўныя і трэнажорныя залы, сталовая. Агульны каштарысны кошт аб’екта — 42950012 рублёў.
Як адзначыла ў сваёй прамове дырэктар школы Вікторыя Мікалаеўна Ліхачова, жыхары мікрараёна Чарняхоўскага на сустрэчы з даверанымі асобамі Прэзідэнта ў 2020 годзе папрасілі аб будаўніцтве школы і былі пачутыя.
Улічваючы, што ў мікрараёне Чарняхоўскага інтэнсіўная жылая забудова і тут жыве асноўная колькасць маладых і шматдзетных сем’яў, сучасная вучэбна-матэрыяльная база будзе садзейнічаць задавальненню адукацыйных запытаў і навучэнцаў, і жыхароў.
На тэрыторыі школы размешчаны спартыўныя пляцоўкі для гульнявых відаў спорту. Праект школы рэалізаваны ў рамках Года якасці, што сімвалізуе асаблівую ўвагу да высокіх стандартаў не толькі ў будаўніцтве, але і ў адукацыйным працэсе.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з сайта mogilev-region.gov.by
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.