Вы тут

«Лёсу палатно» пачыналася з прадзення


Апошнім часам значна ўзрасла папулярнасць музеяў, што цалкам заканамерна, бо захаванне памяці аб мінулым — святы абавязак нашчадкаў у імя наступных пакаленняў.


З гэтаю мэтай у нашай школе створана музейная экспазіцыя «Лёсу палатно».

Яна ўключае чатыры тэматычныя часткі. Першая — «Гісторыка-этнаграфічныя рэгіёны Беларусі ў канцы XІX — пачатку XX стст.» — распавядае аб адметнасцях падзелу тэрыторыі Беларусі на пэўныя рэгіёны, а назвы іншых гавораць самі за сябе: «Беларускі нацыянальны касцюм», «Прадзенне і ткацтва», «Куфар у вясельнай абраднасці». Экспанаты — а сёння іх колькасць набліжаецца да ста — сабраны ў розных раёнах Гродзенскай вобласці: Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Гродзенскага, Зэльвенскага. Тут і кросны, і сукала, і мяліца, і калаўрот, і куфар, і вугальны прас, матавіла, прасніца, даматканыя і вышываныя посцілкі-ручнікі, падзоры…

Асноўным кірункам работы музейнай экспазіцыі з’яўляецца папаўненне фондаў і экскурсійная дзейнасць, а экскурсаводаў мы рыхтуем самі. Вучні школы, адзеўшы нацыянальныя касцюмы, дапамагаюць наведвальнікам дакрануцца да гісторыі нашага краю, яго самабытнасці, даўніх і новых традыцый. У ліку апошніх — правядзенне майстар-класаў, квэстаў для школьнікаў горада, уручэнне наведвальнікам (а з пачатку года іх было каля 800) памятных падарункаў — мяшочкаў-магніцікаў з ільняным насеннем.

Ёсць у нас адмысловая кніга для водгукаў, для цёплых слоў на адрас стваральнікаў і захавальнікаў яшчэ аднаго куточка беларускасці. Сярод іх — нядаўні дырэктар школы Людміла Уладзіміраўна Ніцкая, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Святлана Мікалаеўна Шаціло і Аксана Тадэвушаўна Бітук, педагог дадатковай адукацыі Ганна Мар’янаўна Макарчык, настаўніца пачатковых класаў Юлія Анатолеўна Барбух... Сталярныя ды многія іншыя работы выконваў Андрэй Васілевіч Слонім.

У планах энтузіястаў — заахвоціць вучняў навукова-даследчай дзейнасцю праз удзел у розных конкурсах і праектах; наладзіць партнёрскія сувязі з іншымі музеямі, стварыць новыя экспазіцыі і распрацаваць экскурсіі... А наша «Лёсу палатно» павінна стаць культурным здабыткам, які трэба прэзентаваць людзям.

Кацярына Талай, настаўніца сярэдняй школы імя А. М. Кузняцова

г. Гродна.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.