Галоўным вынікам візіту беларускай парламенцкай дэлегацыі ў Паўднёва-Афрыканскую рэспубліку стала падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Панафрыканскім парламентам.
Цырымонія падпісання адбылася ў Штаб-кватэры Панафрыканскага парламента. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеянка і Старшыня Панафрыканскага парламента Форчун Чарумбіра.
Прадастаўленне Нацыянальнаму сходу Беларусі статусу наглядальніка ў гэтай уплывовай кантынентальнай арганізацыі — важны крок у развіцці дыялога па любых пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для Беларусі і 55-ці афрыканскіх дзяржаў, падкрэслілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Афрыка — рэгіён з велізарным патэнцыялам, і за права працаваць на гэтым рынку ідзе вострая канкурэнтная барацьба. Беларусь зарэкамендавала сябе як надзейны і прадказальны партнёр, які выбудоўвае супрацоўніцтва на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемаразумення. Такі падыход выгадна адрозніваецца ад схем, якія навязваюць свету адэпты адміраючай каланіяльнай сістэмы, і адкрывае сур’ёзныя перспектывы нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў эканоміцы і гуманітарнай сферы.
Краіны Афрыкі маюць 25 працэнтаў галасоў у ААН, і ўмацаванне палітычных кантактаў з імі па лініі парламенцкай дыпламатыі будзе садзейнічаць прасоўванню мірных, аб’яднальных ініцыятыў і пабудове справядлівага шматпалярнага свету.
У ходзе візіту таксама адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі І.П. са Спікерам Нацыянальнай асамблеі Парламента Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Ангелай Таказіле Дзідзізай.
Падчас сустрэчы Ігар Сергяенка праінфармаваў паўднёваафрыканскую калегу аб развіцці, эканамічным і тэхналагічным патэнцыяле нашай краіны, аб сацыяльна арыентаванай мадэлі беларускай эканомікі. Для таго, каб дэталёва даведацца аб Беларусі і аб магчымасцях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кіраўнік Палаты прадстаўнікоў запрасіў Ангелу Таказіле Дзідзізу наведаць нашу краіну з афіцыйным візітам.
Ігар Сергяенка паведаміў, што ў Нацыянальным сходзе сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам ПАР і выказаў упэўненасць, што яе кантакты з аналагічнай структурай у Нацыянальнай асамблеі ПАР будуць садзейнічаць актывізацыі беларуска-паўднёваафрыканскага ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, і перш за ўсё ў развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковага супрацоўніцтва.
У ходзе сустрэчы бакі падрабязна абмеркавалі перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. «У Рэспубліцы Беларусь надаецца асаблівае значэнне экспарту тавараў і паслуг на рынкі афрыканскіх краін. Мы зацікаўлены ў актывізацыі кантактаў з ПАР у галіне гандлю, кааперацыі ў сферы сельскай гаспадаркі і прамысловасці», — адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Ён расказаў аб гатоўнасці беларускага боку пашыраць пастаўкі кар’ерных самазвалаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў, камунальнай тэхнікі, аўтобусаў, прадукцыі. нафтахіміі, лекаў, тавараў народнага спажывання, прадуктаў харчавання і інш.
Ігар Сергяенка выказаў меркаванне, што паглыбленню эканамічных адносін будзе садзейнічаць абмен візітамі профільных ведамстваў і дзелавых колаў. Ён паведаміў аб гатоўнасці Беларусі да правядзення пятага пасяджэння Беларуска-Паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і чацвёртага пасяджэння Сумеснай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.
У ходзе сустрэчы была таксама падкрэслена важнасць рэалізацыі праекта па стварэнні ў ПАР зборачнай вытворчасці трактароў па беларускай тэхналогіі пад мясцовым брэндам «Ганда Ганда». Гэты праект, які рэалізуецца з 2021 года дае магчымасць не толькі забяспечыць дробныя і сярэднія сялянскія гаспадаркі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі даступнай сельгастэхнікай, але і стварае новыя працоўныя месцы.
Абмяркоўваючы перспектывы ўзаемадзеяння ў шматбаковым фармаце, бакі пацвердзілі намер каардынаваць свае дзеянні ў міжнародных парламенцкіх структурах пры разглядзе вострых праблем глабальнага і рэгіянальнага характару. Асабліва па тэматыцы неправамернасці санкцыйнай палітыкі ў адносінах да найбольш уразлівых краін, палітызацыі пытанняў правоў чалавека, праблематыцы забеспячэння глабальнай харчовай і воднай бяспекі.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.