Колькасць зарадных калонак для электрамабіляў у Кітаі па стане на канец верасня дасягнула 11,43 мільёна, што на 49,6 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным упраўленнем па справах энергетыкі КНР, перадае «Сіньхуа».
Як удакладнілі ў ведамстве, каля 3,33 млн. зарадных калонак з’яўляюцца грамадскімі, а 8,1 млн. належаць прыватным асобам. Цяпер у краіне зарэгістравана звыш 28 млн. транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі. Такім чынам, на кожныя 2,46 аўтамабіля такога тыпу даводзіцца адна зарадная калонка.
Сёлета за дзевяць месяцаў чысты прырост колькасці зарадных калонак у краіне склаў 2,84 млн., а аб’ём атрыманай ад зарадных калонак электраэнергіі дасягнуў 66,67 млрд. кВт-г, павялічыўшыся на 12,4 працэнта ў гадавым вылічэнні.
У Дзяржаўным упраўленнем па справах энергетыкі КНР адзначылі, што сетка зарадных станцый абслугоўвае ўсё больш аўтамагістраляў у краіне. У той жа час павялічваецца колькасць зарадных калонак у паветах і пасёлках: па стане на канец верасня іх колькасць там дасягнула 417 тысяч.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.