Вы тут

Дзяржузнагарод удастоены работнікі сельскагаспадарчай галіны і ліквідатары наступстваў стыхіі


Дзяржаўных узнагарод і падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены работнікі сельскагаспадарчай галіны і ліквідатары наступстваў стыхіі. Адпаведныя ўказы — № 406, № 407 — і распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


За значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў работнікам сферы сельскай гаспадаркі прысвоены ордэны, медалі, ганаровыя званні і падзякі.

Ордэна Працоўнай Славы ўдастоены дырэктар ААТ «Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна Аляксандр Фірсін, ордэна Пашаны — трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна і ААТ «Рассвет імя К.П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна Вячаслаў Аніковіч і Мікалай Дрозд.

У ліку ўзнагароджаных медалём «За працоўныя заслугі» — галоўны аграном ААТ «Навасёлкі-Лучай» Пастаўскага раёна Алена Касцюк і дырэктар Магілёўскай абласной дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслін — галоўны дзяржаўны інспектар Сяргей Марфель.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» прысвоена трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці КСУП «Ніва-Барсукі» Кіраўскага раёна Аляксандру Петранкову.

Сярод тых, хто ўдастоены падзякі Прэзідэнта, — ветэрынарны ўрач упраўлення па сельскай гаспадарцы ААТ «Пастаўскі малочны завод» Аляксей Дзіковіч, кіраўнік фермерскай гаспадаркі «Дзіяна» Шклоўскага раёна Уладзімір Маліноўскі, аператар машыннага даення Бялыніцкага СВК «Калгас «Радзіма» Таццяна Пімонава, а таксама калектыў работнікаў ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Дзяржузнагарод і падзякі Прэзідэнта за актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў стыхіі ўдастоены 147 чалавек

У выніку стыхіі быў нанесены значны ўрон лясному фонду, пашкоджаны лініі электраперадачы, дахі жылых дамоў і вытворчых будынкаў, інфраструктура сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і сацыяльных аб’ектаў.

За плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у ліквідацыю наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага характару дзяржаўных узнагарод удастоены 41 чалавек, падзякі Прэзідэнта Беларусі — 106 чалавек.

У ліку ўзнагароджаных у асноўным работнікі лясгасаў, электраманцёры, майстры будаўнічых і мантажных работ, а таксама кіраўнікі арганізацый і прадстаўнікі органаў выканаўчай улады, супрацоўнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

Сярод удастоеных медаля «За адрозненне ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» — вальшчык лесу шыіцкага лясніцтва Калінкавіцкага лясгаса Ігар Бабровіч, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання энергетычнага ўчастка «Мазырводаканала» Анатоль Кобысь, намеснік дырэктара — галоўны інжынер Мазырскага вопытнага лясгаса Мікіта Патарочэнка, машыніст лесанарыхтоўчай машыны лесапункта Асіповіцкага вопытнага лясгаса Андрэй Сідарэнка, майстар Воранаўскага раёна электрычных сетак філіяла «Лідскія электрычныя сеткі» «Гроднаэнерга» Сяргей Таранда.

У ліку тых, хто ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», — старшы майстар Гомельскага сельскага раёна электрычных сетак філіяла «Гомельскія электрычныя сеткі» «Гомельэнерга» Сцяпан Браім, ляснічы Сяляўскага лясніцтва Крупскага лясгаса Анатоль Кукушкін і машыніст аўтавышкі і аўтагідрападымальніка Глускага раёна электрычных сетак філіяла «Бабруйскія электрычныя сеткі» «Магілёўэнерга» Міхаіл Севярын.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены, у прыватнасці, электраманцёр аператыўна-выязной брыгады Быхаўскага раёна электрычных сетак філіяла «Магілёўскія электрычныя сеткі» «Магілёўэнерга» Сяргей Бараноўскі, ляснік Трабскага лясніцтва Іўеўскага лясгаса Аляксандр Гарбачэнка, электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Гомельскай дыстанцыі электразабеспячэння Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі Юрый Дэйкін, вальшчык лесу Карэліцкага лясніцтва Навагрудскага лясгаса Аляксандр Забаўскі, генеральны дырэктар «Гомельэнерга» Міхаіл Каваленка, электраманцёр-лінейшчык па мантажы паветраных ліній высокага напружання і кантактнай сеткі Віцебскага ўчастка філіяла "перасоўная механізаваная калона № 3 «ААТ «Белсельэлектрасеткабуд» Васіль Кліманаў, дырэктар Асіповіцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрый Кулакоўскі, першы намеснік начальніка Ваўкавыскага раённага аддзела па НС Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Генадзь Талерчык і настаўнік Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.