У Беларусі з пачатку пяцігодкі пабудавана больш за 70 дзіцячых садоў і больш за 20 школ. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец у час адкрыцця новай школы ў Асіповічах, перадае БелТА.
Паводле слоў міністра, у Беларусі прадаўжаецца актыўная работа па развіцці сацыяльнай інфраструктуры ў сферы адукацыі.
Звяртаючыся да слоў кіраўніка дзяржавы, Андрэй Іванец падкрэсліў значнасць гэтай сферы, адзначыўшы, што адукацыя з’яўляецца фундаментам нацыі. «На вышэйшым узроўні ажыццяўляецца падтрымка мер, накіраваных на стварэнне новых адукацыйных аб’ектаў. Сёння да іх далучылася яшчэ адна школа ў Асіповічах, якая стане чарговым храмам ведаў», — падкрэсліў Андрэй Іванец.
На яго думку, сучасная школа — гэта не толькі цэнтр ведаў, але і сацыякультурны цэнтр, другі дом для дзяцей і моладзі. «Тыя задачы, якія сёння стаяць перад педагогамі, маюць складанасць з зорачкай. Мы ўпэўнены, што прафесійнае майстэрства, якое яны маюць, адданасць сваёй справе дазволяць не проста падрыхтаваць дзяцей для будучага жыцця, але і выхаваць сапраўдных грамадзян і патрыётаў нашай краіны», — рэзюмаваў міністр адукацыі.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.