Прынамсі дзевяць чалавек пацярпелі праз землятрус магнітудай 4,6, які адбыўся на поўначы Ірана. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на агенцтва IRNA.
Паводле інфармацыі Еўрапейска-міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, землятрус магнітудай 4,6 зафіксаваны за 5 км на паўночны ўсход ад Гермсара. Насельніцтва горада складае каля 49,4 тыс. Ачаг залягаў на глыбіні 35 км.
Усе пацярпелыя атрымалі няцяжкія траўмы, адзначае агенцтва. Таксама паведамляецца, што ў выніку землятрусу было адключана святло і Інтэрнэт у часткі абанентаў у горадзе.
Прэв’ю: pixabay.com.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.