Вы тут

Лукашэнка ўзнагародзіў лепшых аграрыяў Гродзенскай вобласці


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2024» у Мастах узнагародзіў лепшых працаўнікоў вёскі Гродзенскай вобласці, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ордэна Працоўнай Славы быў удастоены Вытворчы кааператыў імя В.І.Крамко.

Ордэн Пашаны з рук кіраўніка дзяржавы атрымалі аператар машыннага даення прадпрыемства «Галынка» Таццяна Грыгорык, аграном па насенняводстве гаспадаркі «Гервяты» Антаніна Дзярван, кіраўнік комплексу па дагадоўванні і адкорме буйной рагатай жывёлы прадпрыемства «Алекшыцы» Норберт Малецкі, вадзіцель гаспадаркі «Імя Дзяржынскага» Пётр Петручэня.

Нагрудны знак да ганаровага звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» Аляксандр Лукашэнка ўручыў начальніку свінагадоўчага комплексу сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя І.П. Сянько Еўдакіі Дасевіч і трактарысту-машыністу прадпрыемства «Пагранічны-Агра» Аляксандру Кухарчыку.

Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны аператар машыннага даення племзавода «Рось» Ніна Свінчук, трактарыст-машыніст ААТ «Чарлёна» Юрый Сліўка, начальнік Іўеўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Лілія Шостак, трактарыст-машыніст прадпрыемства «Суботнікі» Юрый Яковіч.

Спецыяльныя лісты аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта атрымалі трактарыст-машыніст філіяла «Дзітва» ААТ «Лідахлебапрадукт» Аляксей Боўшыс, намеснік кіраўніка аддзялення ў жывёлагадоўлі малочнатаварнага комплексу «Сенна» ААТ «Прынёманскі» Алена Канаваленка, вадзіцель кааператыва «Жухавічы» Барыс Кулак, інжынер па кантрольна-вымяральных прыборах і сродках аўтаматыкі ААТ «Граніт-Агра» Дзяніс Трафімчык.

Падзякі Прэзідэнта таксама быў удастоены сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Сынковічы».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урачыстае мерапрыемства «За Беларусь!» адбылося ў Маскве

Урачыстае мерапрыемства «За Беларусь!» адбылося ў Маскве

Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.