Нецвярозая вадзіцель легкавога аўтамабіля здзейсніла сутыкненне з грузавым аўтамабілем, пацярпела дзіця. Пра гэта паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі 1 лістапада, у Стаўбцоўскім раёне каля 18:55 35-гадовая мінчанка за рулём аўтамабіля Nissan Qashqai, рухаючыся на 273 кіламетры на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі, здзейсніла сутыкненне з грузавым аўтамабілем MAN пад кіраваннем 33-гадовага вадзіцеля.
У выніку інцыдэнту пацярпела дзіця, якое знаходзілася ў легкавым аўтамабілі маці. 6-гадовая дзяўчынка з атрыманымі траўмамі была аператыўна шпіталізавана.
Папярэдне, вадзіцель аўтамабіля Nissan Qashqai знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Праводзіцца дадатковая праверка.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.