Вы тут

Дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў прыме ўдзел у пасяджэнні Панафрыканскага парламента


4–5 лістапада дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале з Ігарам Сергяенкам па запрашэнні Старшыні Панафрыканскага парламента Форчуна Чарумбіры наведае горад Мідранд (ПАР) для ўдзелу ў чацвёртым пленарным пасяджэнні Панафрыканскага парламента шостага склікання.


Фота: БелТА

Беларускаму парламенту ўпершыню ў гісторыі дадзена магчымасць выступіць на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця сесіі Панафрыканскага парламента, якая адбудзецца 4 лістапада 2024 года, падкрэслілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Плануецца таксама падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Панафрыканскім парламентам, у адпаведнасці з якім парламенту Беларусі будзе дадзены статус наглядальніка пры гэтай міжпарламенцкай арганізацыі.

Яшчэ ў праграме візіту запланаваны сустрэчы Старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі з кіраўніцтвам Панафрыканскага парламента, Нацыянальнай асамблеі ПАР, кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін Афрыкі.

Прэзідэнт Беларусі абазначыў Афрыку адным з галоўных арыенціраў у знешняй палітыцы і адным з прыярытэтных знешнеэканамічных вектараў нашай краіны. Цяпер стаяць задачы ўсебаковага развіцця гандлёва-эканамічных адносін з краінамі Афрыкі і забеспячэння росту экспарту беларускіх тавараў і паслуг на афрыканскі рынак.

Панафрыканскі парламент адыгрывае важную ролю ў афрыканскім палітычным жыцці, ён з’яўляецца органам Афрыканскага саюза. У ПАП уваходзяць 275 парламентарыяў, якія прадстаўляюць 55 дзяржаў — членаў Афрыканскага саюза. У чэрвені 2022 года Старшынёй быў выбраны сенатар Парламента Зімбабвэ Форчун Чарумбіра.

Загаловак у газеце: Перспектыўны афрыканскі напрамак

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.