3 лістапада сваё прафесійнае свята адзначаць усе, хто мае дачыненне да грамадзянскай авіяцыі. Будзе шмат зычэнняў і цёплых слоў. Бо, як адзначана ў віншаванні кіраўніка дзяржавы, «дзякуючы стабільнай якасці і надзейнасці аказваных паслуг, пашырэнню маршрутнай сеткі і нязменнай пунктуальнасці, беларускія авіятранспартныя прадпрыемствы заваявалі аўтарытэт ва ўсім свеце. У гэтым заслуга ўсіх прафесіяналаў беларускай грамадзянскай авіяцыі».
Бортправаднік 7-й групы кабінных экіпажаў Ганна Фролікава (на фота) у кампаніі «Белавія» ўжо больш як дзесяць гадоў. За гэты час яна працавала ў складзе экіпажа на ўсіх тыпах самалётаў, якія эксплуатуюцца авіякампаніяй, атрымала кваліфікацыю «інструктар-экзаменатар». Ганна прызнаецца, што не ўяўляе свайго жыцця без неба, якое стала яе працоўным месцам.
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.