Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


Авен. Вы шмат чаго дабіліся і важна ўтрымаць гэтыя дасягненні, але толькі не любой цаной. Праявіце асцярожнасць, магчымыя інтрыгі ў вас за спінай. Прысвяціце дастаткова часу свайму дому, стварыце ў ім утульную абстаноўку. У нядзелю з’явіцца шанц арганізаваць вечарынку для ўсёй сям’і ці для сяброў.


Фота з адкрытых крыніц

Цялец. Тыдзень будзе напоўнены падзеямі і сустрэчамі. Паспрабуйце быць гранічна сабранымі і ўважлівымі. Нягледзячы на вашу добрасумленнасць, можаце дапусціць сур’ёзную памылку, якую потым будзе складана выправіць. Так што нават пры найменшым сумненні праверце ўсё яшчэ раз. Спрыяльны час для важных перамоў і сумоўяў.

Блізняты. Падзеі на гэтым тыдні складуцца на вашу карысць. Спатрэбяцца намаганні і мудрасць, каб кіраваць сітуацыяй, якая склалася. Фінансавае становішча палепшыцца. Вам паступіць прывабная і выгадная прапанова. Любімы чалавек вырашыць многія вашыя праблемы. І вы яшчэ раз пераканаецеся ў сіле яго пачуццяў.

Рак. На гэтым тыдні, прытрымліваючыся стратэгіі супрацоўніцтва з усімі, хто толькі можа быць вам карысны, даможацеся поспеху. Будзеце сустракацца з патрэбнымі людзьмі, даведвацца шмат цікавага і карыснага для сябе. Зможаце вырашыць праблемы навакольных, і тыя будуць вам удзячныя. Прааналізуйце ход падзей і паспрабуйце зразумець, што перашкаджае вам у дасягненні мэты, тады ў далейшым перашкоды страцяць сваю сілу.

Леў. На гэтым тыдні вам спатрэбіцца ўменне хутка рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць сумленным з самім сабой, гэтая якасць дазволіць вам стаць гаспадаром сітуацыі. У сераду вынікі дзелавых сустрэч стануць залогам добрага стаўлення да вас начальства. У чацвер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнымі ўчынкамі. Выхадныя ідэальна падыходзяць, каб расслабіцца на канапе з кнігай у руках ці заняцца тым, што будзе карысна для здароўя.

Дзева. На гэтым тыдні лепш ні з кім не дзяліцца сваімі планамі, асабліва гэта датычыцца калег і дзелавых партнёраў. Прыкрых промахаў дапаможа пазбегнуць своечасова пачуты голас інтуіцыі. Спрыяльны перыяд, каб расплаціцца са старымі даўгамі як фінансавай, так і маральна-этычнай уласцівасці. Будзеце хутка арыентавацца ў любых умовах і зможаце атрымаць нямала выгады для сябе. На выхадныя лепш не планаваць нічога глабальнага.

Шалі. На гэтым тыдні вы пажадаеце з дзіўнай упартасцю знаходзіцца ў цэнтры практычна ўсяго, што будзе адбываецца ў вашым асяроддзі. Больш за тое, давядзецца хутка прымаць рашэнне на свой страх і рызыку. Частка падзей пачне разгортвацца зусім не так, як вы задумалі. Аднак гэта не нагода для трывог і страхаў. Апынецца, што так нават лепей. Энергія, якая перапаўняе вас, будзе канструктыўнай і дапаможа дамагчыся поспеху.

Скарпіён. Зможаце ажыццявіць практычна ўсе задумы ў сферы бізнесу. Будзеце напоўнены аптымізмам і жыццёва важнымі мэтамі і ідэямі. У асабістай сферы ўсё складзецца цудоўна. Каханне вас натхніць. Перамены ў знешніх абставінах могуць садзейнічаць ажыццяўленню планаў, стварыць трамплін для вырашэння прафесійных і любоўных задач. Не адмаўляйцеся ад прапаноў сваёй палавінкі.

Стралец. Вялікая верагоднасць, што вашы планы на гэтым тыдні істотна зменяцца, важнымі стануць адносіны з начальнікам ці падпарадкаванымі. Новыя знаёмствы могуць перарасці ў моцнае і надзейнае сяброўства. Вы поўныя сіл, ваша здароўе палепшыцца. У пятніцу зможаце канчаткова пазбавіцца ад ілюзій і памылак. У суботу смела прыбірайце ўсё, што перашкаджае вашаму развіццю.

Казярог. Пачынаючы з аўторка, сканцэнтруйцеся на сутнасці ўласных жаданняў. Ці патрэбная вам зорка з неба? Ці не лепш задавольвацца чым-небудзь зямным? Зразумелі, чаго хочаце ў дадзены момант больш за ўсё? Пачынайце працаваць у адпаведным кірунку. Поспех магчымы ва ўсім, да чаго падыдзеце з належным натхненнем. Галоўнае — нічога не баяцца. Старанная прадуманасць дзеянняў плюс некаторая доля авантурызму могуць прывесці да поспеху ў пятніцу.

Вадаліў. Не спяшаецеся, і поспех будзе на вашым боку, тым больш што цяпер цудоўны перыяд для раскрыцця свайго патэнцыялу. Вам проста неабходна даводзіць справы да канца. У пачатку тыдня можа паступіць цікавая інфармацыя, але яе пажадана пераправерыць. У аўторак будзьце асцярожныя пры размове з новымі знаёмымі. У спрэчках з апанентамі можа нарадзіцца ісціна, калі прыслухаецеся да іх пункту гледжання. Змяніце стыль зносін: ваш востры язык можа прычыніць боль, у тым ліку і блізкім людзям, пакрыўдзіць якіх вы зусім не хацелі б.

Рыбы. На гэтым тыдні вы будзеце здольныя вырашыць самыя складаныя, практычна непераадольныя задачы. Гэта час актыўных дзеянняў і вокамгненнай рэакцыі. Не марнуйце яго дарма. Сабраўшыся, вы зможаце наладзіць адносіны з калегамі, прывесці ў парадак хатнія справы. Увесь тыдзень будуць паступаць цікавыя прапановы ў прафесійнай сферы. Будзьце ў цэнтры грамадскага жыцця, але не ўвязвайцеся ў сумнеўныя прадпрыемствы.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.