Міліцэйскі працоўны дэсант высадзіўся ў Гомельскай вобласці, якая найбольш пацярпела ад ліпеньскага ўрагану.
Перш чым пачаць работу, кіраўнік ведамства, намеснікі міністра і кіраўнікі структурных падраздзяленняў МУС наведалі мемарыяльны комплекс «Красны бераг» у Жлобінскім раёне. У асаблівым для кожнага беларуса месцы адбылася цырымонія ўскладання вянка і кветак. Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання, адбылася экскурсія. Кіраўніцтва МУС разам з курсантамі, ліцэістамі і выхаванцамі ваенна-патрыятычных клубаў пасадзілі на тэрыторыі комплексу яблыні.
Затым дэлегацыя МУС накіравалася ў ландшафтны заказнік «Выдрыца». Тут да праваахоўнікаў далучыліся намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі і прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі.
Міністр прывітаў калег і адзначыў, што месцам правядзення акцыі выбрана менавіта Гомельшчына — рэгіён, які найбольш пацярпеў ад непагадзі. «Зробім усё, каб захаваць лес — наша багацце! — запэўніў Іван Кубракоў. — І, вядома, каб над роднай Беларуссю заўсёды было мірнае неба».
«Мы разам за светлую будучыню!» — пад такім дэвізам удзельнікі акцыі дружна прыступілі да працы.
За некалькі гадзін значны ўчастак жывапіснага кутка Гомельшчыны, знакаміты сваёй унікальнай прыродай, папоўніўся 24 тысячамі саджанцаў хвойных і лісцяных культур. Тым самым кожны, ад ліцэіста да міністра, унёс неацэнны ўклад у аднаўленне лясоў роднай краіны. А значыць, і ў будучыню.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.