У горадзе Гуанчжоў, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуандун на поўдні Кітая, пачалося будаўніцтва першай у свеце інтэлектуальнай вытворчай базы лятучых аўтамабіляў, перадае «Сіньхуа».
Вытворчая база, пабудаваная па замове кампаніі XPENG AEROHT, якая з’яўляецца даччыным прадпрыемствам XPENG, стане першым у свеце заводам па масавай вытворчасці лятучых аўтамабіляў.
Па даных кампаніі XPENG AEROHT, праект першай чаргі па будаўніцтве завода, які займае плошчу 180 тысяч кв. метраў, прызначаны для вытворчасці паветранага модуля для лятаючага аўтамабіля мадэлі «Сухапутны авіяносец». Вытворчая магутнасць будучага праекта складзе 10 тысяч адзінак за год.
Па словах Чжаа Дэлі, заснавальніка кампаніі XPENG AEROHT, у верасні мадэль «Сухапутнага авіяносца» здзейсніла свой першы палёт і папярэднія продажы гэтай мадэлі пачнуцца ў канцы гэтага года.
Гуанчжоў з’яўляецца адным з кітайскіх гарадоў, якія імкнуцца інтэгравацца ў эканоміку малых вышынь, якая развіваецца. Паводле афіцыйных звестак, цяпер у гарадскім раёне Хуанпу налічваецца больш за 50 прадпрыемстваў, якія працуюць у гэтым сектары, уключаючы распрацоўку, вытворчасць і прымяненне.
Згодна з планам дзеянняў Пекіна, чакаецца, што да 2027 года ў кітайскай сталіцы будзе функцыянаваць не менш як 5 тысяч прадпрыемстваў у сферы нізкавышыннай эканомікі. Пекін таксама мае намер пашырыць сцэнарыі палётаў на малых вышынях, у тым ліку ў сферах аварыйна-выратавальных работ з паветра і авіяцыйнай экспрэс-дастаўкі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.