Сёння на тэрыторыі ўніверсітэта грамадзянскай абароны МНС у Мінску ўзяў старт конкурс «Курсант года», які праводзіцца сярод навучэнцаў у ВНУ ваеннай накіраванасці.
У першы дзень канкурсанты прайшлі тэст па гісторыі дзяржаўнага кіравання, страявой падрыхтоўцы, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава на хуткасць і чаўночным бегу. Конкурс арганізаваны пад патранажам Савета бяспекі і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Усяго ў папярэднім адборы конкурсу прыняло ўдзел больш за тысячу курсантаў. Больш за ўсё ў фінальным туры ўдзельнікаў з Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі», яго прадстаўляюць Дзмітрый Каробачка, Марк Асланаў і Руслан Міцькін, і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь — Кірыл Шкіндэр, Дзмітрый Ляшэнка і Рэнат Скотнікаў. За званне «Курсант года» таксама пазмагаюцца двое хлопцаў з Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — Віталь Куніцкі і Сцяпан Чывіль.
Фіналістамі таксама сталі Ягор Шашка з Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, Мікіта Лысенка з Магілёўскага інстытута унутраных спраў і Арцём Грынкевіч з Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту прадстаўляе Уладзіслаў Белякоў, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт — Уладзіслаў Шут. Свае ўменні ў фінале таксама прадэманструюць Уладзімір Ізотаў з факультэт унутраных войска Ваеннай акадэміі, Арцём Пакумейка з БНТУ і Ілля Іоўлеў з Беларускага дзяржаўнаг ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Важна адзначыць, што ёсць сярод фіналістаў і прадстаўніцы жаночага полу, за званне «Курсант года» змагаюцца Вікторыя Навіцкая з БДМУ і Вікторыя Яроміна з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Віктар ДРАЧОЎ
Фота аўтара
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.