З 1 па 8 лістапада пройдзе ХХХ Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», які збярэ ў сталіцы на тыдзень кінематаграфістаў з розных краін свету, пазнаёміць публіку з шэрагам цікавых кінастужак. Адчуць атмасферу галоўнай падзеі ў свеце беларускага кіно змогуць па традыцыі і гледачы тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі.
Юбілейны кінафорум «Лістапад» зноў ладзіць сустрэчу для прыхільнікаў кіно з найлепшымі ігравымі і дакументальнымі стужкамі як ад знакамітых рэжысёраў, так і ад маладых амбіцыёзных аўтараў. Усяго сёлета ў рамках праграмы сваё кіно прадставяць 124 краіны свету.
Галоўны медыяхолдынг таксама далучыцца да асвятлення кінафоруму і яго асноўных падзей. Так, 1 лістапада ўвечары ў 18.00 тэлеканал «Беларусь 1» пакажа ўрачыстае адкрыццё ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Таксама падчас правядзення маштабнага мерапрыемства ў кінатэатры «Перамога» будзе працаваць выязная студыя тэлеканала «Беларусь 3». Журналісты сустрэнуцца з удзельнікамі і гасцямі фестывалю, раскажуць пра навінкі аўтарскага кіно, яго рэйтынгі ў гледачоў і трыумфатарах «Лістапада-2024». А яшчэ сацыякультурны тэлеканал у рэжыме рэальнага часу пакажа тэлеаўдыторыі цырымонію закрыцця і ўзнагароджання пераможцаў 8 лістапада ў 18.00. Не прапусціце, каб першымі даведацца галоўныя навіны ў сферы кіно гэтай восені.
Алена ДРАПКО
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.