Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Максім Рыжанкоў і Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы ў Мінску 31 кастрычніка абмеркавалі распрацоўку дакумента аб гарантыях бяспекі, перадае БелТА.
Гаворачы аб развіцці двухбаковых адносін, Максім Рыжанкоў адзначыў, што ніякіх экстранных пытанняў на парадку дня не стаіць.
«Нам трэба добра падрыхтавацца да пасяджэння ВДС (Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. — Заўв. БелТА), святкаванню 25-годдзя падпісання Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Ёсць шэраг дакументаў, якія вельмі важныя з пункту гледжання забеспячэння бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таму праца трэба будзе досыць вялікая. І я вельмі ўдзячны расійскаму боку, што мы знаходзім разуменне па ўсіх момантах, з якімі сутыкаемся пры падрыхтоўцы базавых дакументаў, пагаднення аб гарантыях бяспекі», — сказаў беларускі дыпламат.
Міністры таксама абмеркавалі работу II Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы. «У наступным вынікі, напрацоўкі будзем выкарыстоўваць для падрыхтоўкі хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», — сказаў Максім Рыжанкоў.
У падрыхтоўцы канферэнцыі актыўны ўдзел прымалі і расійскія партнёры. Сяргей Лаўроў выказаў надзею на тое, што дыскусіі дапамогуць напоўніць дадзеную Хартыю канкрэтным практычным зместам. «Будзем больш актыўна падтрымліваць гэтую работу», — падкрэсліў ён.
Як паведамлялася, у ліпені на палях саміту ШАС Максім Рыжанкоў распавёў журналістам, што Беларусь і Расія працягваюць абмеркаванне праекта дагавора аб гарантыях бяспекі. «Некалькі раўндаў яшчэ будзе. Да нас прыедзе і намеснік міністра замежных спраў (Расіі. — Заўвага БелТА). Тут усё ідзе так, як трэба», — заявіў міністр.
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.