Вы тут

Пагранічнікі краін СНД абмяркоўваюць процідзеянне трансгранічнай злачыннасці


У Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная прававым праблемам узаемадзеяння пагранічных ведамстваў дзяржаў — удзельніц СНД у сферы процідзеяння трансгранічнай злачыннасці, перадае БелТА.


Канферэнцыя праходзіць пад эгідай Савета камандуючых Пагранічнымі войскамі (СКПВ). Як адзначыў начальнік Інстытута пагранічнай службы Сяргей Жылінскі, на канферэнцыю прыбылі дэлегацыі высокага ўзроўню, у тым ліку і рэгіянальная антытэрарыстычная структура ШАС. Таксама ў канферэнцыі прымае ўдзел кіраўніцтва Каардынацыйнай службы СКПВ, Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі, прадстаўнікі пагранведамстваў краін СНД і кіраўнікі вышэйшых навучальных устаноў сілавога блока Беларусі. «Актуальнасць канферэнцыі абумоўлена тым, што сёння мы бачым рызыкі і выклікі, якія існуюць каля нашых граніц, у тым ліку трансгранічныя злачынствы. І толькі разам, абмяркоўваючы гэту праблематыку, мы можам выпрацаваць канкрэтныя шляхі развіцця ў пагранічнай сферы», — падкрэсліў Сяргей Жылінскі.

Ён таксама дадаў, што асноўны акцэнт робіцца на ўмацаванні ўзаемадзеяння паміж пагранічнымі ведамствамі дзяржаў — удзельніц СНД. «Тыя праблемы, якія ўзнікаюць, мы павінны сёння абмеркаваць на экспертным савеце, выпрацаваць прапановы для кіраўнікоў, каб у далейшым яны былі рэалізаваны ў практычнай дзейнасці пагранічных ведамстваў», — адзначыў начальнік Інстытута пагранічнай службы.

Сяргей Жылінскі таксама падкрэсліў, што на сённяшняй канферэнцыі асаблівая ўвага будзе ўдзелена сучасным тэхналогіям і пытанням, звязаным з падрыхтоўкай афіцэрскага корпуса і спецыялістаў, якія ўмеюць выкарыстоўваць у ахове дзяржаўных граніц сучасныя сродкі. «Мы пачалі ўжо падрыхтоўку аператараў беспілотных лятальных апаратаў і спецыялістаў, якія будуць процідзейнічаць беспілотнікам», — адзначыў начальнік Інстытута пагранічнай службы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.