Вы тут

Рэспубліканскі прававы прыём пройдзе 31 кастрычніка па ўсёй краіне


Любы ахвотны зможа бясплатна атрымаць кансультацыі прафсаюзных юрыстаў па пытаннях, звязаных з працоўнымі адносінамі.


Месца правядзення — арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў, гарадоў краіны, а таксама, раённыя, гарадскія аб’яднанні прафсаюзаў. Час і месца прафсаюзнага прыёму можна даведацца на афіцыйным інтэрнет-партале ФПБ. Таксама ажыццяўляецца і папярэдні запіс: запісацца можна асабіста, па тэлефоне, праз сайт ці па адрасе электроннай пошты абласных (Мінскага гарадскога) аб’яднанняў прафсаюзаў.

— Выязныя прававыя прыёмы — адна з актуальных форм работы прававой інспекцыі працы. Практыка прымянення заканадаўства аб працы, у тым ліку пытанні ўстанаўлення індывідуальнага рэжыму рабочага часу, устанаўленне норм працы і парадку выплаты заработнай платы, асаблівасці кантрактнай формы найму, парадку разліку пры звальненні, гарантыі работнікам пры часовым пераводзе да іншага наймальніка — гэта найбольш частыя пытанні, з якімі звяртаюцца грамадзяне. Разам з тым нямала пытанняў, якія датычацца і іншых сфер. Напрыклад, асаблівасці пенсійнага ці жыллёвага заканадаўстваў, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Неабходна адзначыць, што да вырашэння праблем, з якімі звяртаюцца людзі, падключаюцца і пракурорскія работнікі, якія таксама прысутнічаюць у прававых прыёмах.

Нагадаем, звярнуцца па дапамогу да прафсаюзных юрыстаў можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, у тым ліку на выязны, які праходзіць кожны апошні чацвер месяца ў кожным рэгіёне краіны, пакінуць пісьмовы зварот або звярнуцца праз спецыяльны сэрвіс на Інтэрнет-партале ФПБ.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.