Вы тут

Выйшла новая кніга пра Мазурава


У мінскім выдавецтве «Право и экономика» пабачыла свет кніга, прысвечаная Кірылу Трафімавічу Мазураву, які ў 1956 — 1965 гады ўзначальваў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, а ў 1953 — 1956 гг. быў старшынёй ўрада Беларускай ССР. Укладальнікі зборніка артыкулаў, аўтары некаторых тэкстаў — вучоныя, даследчсыкі, публіцысты Рыгор Часлававіч Лянькевіч і Віктар Рыгоравіч Гаўрыленка. 


Кірыл Мазураў нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Рудня Гомельскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны Кірыл Трафімавіч — адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі. У 1946 годзе Мазураў быў выбраны першым сакратром ЦК камсамола Беларусі. З 1947 года — на працы ў ЦК КПБ. З 1965 года наш зямляк — член Палітбюро ЦК КПСС, першы намеснік Старшыні Савета міністраў СССР. У кнізе — пра ўнёсак нашага суайчынніка ў справы міжнароднай палітыкі, пра яго ўдзел у развіцці і ўмацаванні стасункаў СССР з рознымі краінамі свету. 

Зборнік, прысвечаны К. Мазураву, цікавы і тым, што ў ім змешчаны многія публікацыі, якія раскрываюць повязь партыйнага і дзяржаўнага кіраўніка з культурай і мастацтвам, з беларускай нацыянальнай літаратурай, адлюстроўваюць сапраўдны подых часу. Лагічным крокам падаецца і публікацыя ў кнізе артыкула класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава «Пяром аналітыка», напісанага ў 1965 годзе. На старонках зборніка, разумна і граматна ўкладзенага дасведчанымі гісторыкамі, вучонымі Беларусі, чытач сустрэне імёны Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Алеся Бачылы, Пімена Панчанкі, Міхася Лынькова... 

Адно толькі шкадаванне, што кніга пабачыла свет тыражом усяго толькі 50 экзэмпляраў. 

Сяргей ШЫЧКО

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

«Якасць беларускай прадукцыі стала брэндам».

Сельская гаспадарка

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Тэхналогіі насуперак анамаліям надвор’я

Вучоны — аб будучай пасяўной кампаніі.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.