АВЕН. Старайцеся як мага менш прыслухоўвацца да парад навакольных, а больш давяраць уласнай інтуіцыі. Вы лепш ведаеце, што вам трэба. Не варта імкнуцца быць як усе ці мець тое, што ёсць у іншых. На рабоце давядзецца праявіць зайздроснае цярпенне, інакш дзелавыя партнёры могуць скарыстацца вашай нерашучасцю і стварыць вельмі непрыемную сітуацыю. У асабістым жыцці тыдзень спрыяльны для аднаўлення страчаных кантактаў і даўно забытых сувязяў.
ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні вам вельмі спатрэбіцца як мага больш упэўненасці ў сваіх сілах. Праца будзе спорыцца, а ўласныя поспехі будуць рабіць уражанне нават на вас самога. Творчы падыход да паўсядзённых праблем дазволіць раскрыць здольнасці ў раней незнаёмай вам галіне. Цяпер не варта браць крэдыты і афармляць здзелкі. Асцярожней з эмоцыямі, паспрабуйце сцерагчыся рэзкіх перападаў настрою. У выхадныя будуць удалымі паездкі.
БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні важны пазітыўны настрой. Верце ў дабро і ў каханне. І ўсё атрымаецца. Давяраючы ўласнай інтуіцыі, зможаце паспяхова рэалізаваць многія планы і задумы. Скарыстайцеся новай інфармацыяй і ўменнем пераконваць. З’явіцца дадатковая крыніца даходу. Выхадныя паспрабуйце прысвяціць адпачынку, спатканням, сустрэчам з сябрамі.
РАК. Добры час для пабудовы планаў, арганізацыі паездак. Час змяняць свае погляды на жыццё і пазбаўляцца старых стэрэатыпаў. Не бойцеся брацца за доўгатэрміновыя праекты, варта пашырыць кампанію сваіх сяброў і партнёраў. Час задумацца пра рамонт кватэры. Асцярожней з панадлівымі прапановамі інтымнага характару.
ЛЕЎ. Усе кантакты тыдня павінны быць падпарадкаваны інтарэсам справы. У панядзелак непажадана планаваць адказныя сустрэчы. Спатрэбіцца мудрасць і цярпенне, каб гэты дзень прайшоў удала. У сераду выкарыстоўвайце сваю камунікабельнасць і кемлівасць, не адступайце перад цяжкасцямі. У пятніцу перш, чым штосьці пачынаць, неабходна ўсё прадумаць да дробязяў. У суботу і нядзелю пажадана адпачыць у прыемнай кампаніі.
ДЗЕВА. Сцеражыцеся занадта прывабных праектаў і прапаноў. Бясплатны сыр, як вядома, толькі ў пастцы. Ёсць шанц, што, выкарыстоўваючы свае дзелавыя якасці, даможацеся павышэння на службе. Але не варта жыць толькі працай. Пакіньце дастаткова часу для дома, сваякоў. На гэтым тыдні вас чакае камфорт і паразуменне ў адносінах з роднымі і блізкімі.
ШАЛІ. Ваша несуцішная энергія не дазволіць сядзець на месцы. Найлепшым чынам будзе ўдавацца дзейнасць арганізатарская. З’явіцца магчымасць павярнуць сабе на карысць любы збег абставін. Навакольныя будуць часцей заўважаць вашы здольнасці. Магчыма адраджэнне любоўных адносін з чалавекам, які калісьці вас не ацаніў. З другой паловы тыдня пачнецца цікавы і шматабяцальны перыяд. Выпадковыя сустрэчы адкрыюць новыя далягляды.
СКАРПІЁН. Вы, верагодна, ужо зразумелі простую ісціну: каб адчуць задавальненне ад зносін з людзьмі, трэба, прынамсі, убачыць і прыняць тое, што для вас робіцца ад чыстага сэрца. Шануйце тых, хто кахае вас. Старайцеся зрабіць для іх тое, што ў вашых сілах. У аўторак дамовы і перамовы будуць удалымі. Вам павысяць заробак або прапануюць кіруючую пасаду. Вырашыцца даўняя праблема, якая здавалася тупіковай.
СТРАЛЕЦ. Старайцеся ўсё планаваць і пісаць на тыдзень расклад неабходных да выканання спраў. Інакш усё не паспець. Вас могуць поўнасцю заняць хатнія праблемы. Кампрамісныя рашэнні будуць добрыя на працы і зусім непрымальныя дома. У аўторак будзе шмат дробнай і нуднай работы, якая запатрабуе цярпення і ўседлівасці. У чацвер магчыма заключэнне ўзаемавыгадных пагадненняў. У выхадныя ёсць шанц вырашыць частку хатніх праблем дзякуючы старэйшым сваякам.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні смела будуйце з калегамі і аднадумцамі планы. Абапірайцеся на старыя сувязі і старых, правераных часам сяброў, менавіта яны стануць добрай апорай на працяглы час. У сераду магчымы дзелавыя паездкі. Чацвер лепш прысвяціць выпраўленню памылак і недахопаў. У пятніцу ні ў якім разе не кідайце сваіх пачынанняў, нават калі здасца, што ўсё супраць вас.
ВАДАЛІЎ. Адчуеце лёгкасць, сыдзе ў мінулае шмат з таго, што вас раздражняла. Першая палова тыдня спрыяльная для актыўных зносін у нефармальным ключы. Залішняя строгасць можа адштурхнуць каго заўгодна, паспрабуйце быць больш ветлівымі, часцей усміхайцеся. У чацвер давядзецца праявіць цярпенне, каб пазбегнуць канфліктаў з калегамі. У пятніцу не прымайце паспешных рашэнняў. У выхадныя паслухайце ўнутраны голас, ён не падмане.
РЫБЫ. Ваша самавалоданне і несумнеўнае лідарства дазволяць без асаблівых намаганняў кіраваць людзьмі. На гэтым тыдні вы з галавой акуняцеся ў работу, разбіраючыся з назапашанымі справамі. Не правакуйце сваімі дзеяннямі і выказваннямі незадаволенасць навакольных. Зоркі папярэджваюць: давядзецца адказваць за свае памылкі. Яны стануць вядомыя многім, замяць сітуацыю не ўдасца. Сцеражыцеся рыць каму-небудзь яму: яна з гарантыяй акажацца вашай.
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.