Вы тут

СПБ наведаў намеснік міністра інфармацыі


У Доме літаратара прайшла рабочая сустрэча з намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Дзянісам Язерскім. Удзел у размове прынялі ганаровы старшыня СП Беларусі, народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, намеснік старшыні СПБ, намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» — галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» Аляксей Чарота. Былі разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, звязаных са стасункамі творчай арганізацыі з Міністэрствам інфармацыі краіны, сённяшні стан кнігавыдання. 


Намеснік міністра інфармацыі звярнуў увагу на тыя мерапрыемствы, што ладзяць члены СПБ у рэгіёнах, адзначыў важнасць актыўнай працы ў звязку з ідэалагічнымі ўпраўленнямі Мінскага гарвыканкама і аблвыканкамаў. Асобна вялася размова пра падрыхтоўку да 80-годдзя Вялікай Перамогі, пра маючую адбыцца ў сакавіку 2025 года Мінскую міжнародную выстаўку-кірмаш. Дзяніс Уладзіміравіч звярнуў увагу на традыцыйны Міжнародны сімпозіўм літаратараў «Пісьменнік і час», які будзе праводзіцца ў межах праграмы выстаўкі ўжо адзінаццаты раз. Мяркуецца актыўны ўдзел у сімпозіўме паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў, літаратуразнаўцаў з краін Цэнтральнай Азіі і Расійскай Федэрацыі. 

— Ужо пацвердзілі свой удзел нашы калегі па творчаму цэху з Казахстана, Узбекістана, розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, — заўважыў Алесь Карлюкевіч. 

Сяргей ШЫЧКО.

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.