Вы тут

У Пекіне распрацоўваюць новыя метады абслугоўвання пажылых людзей


Да канца мінулага года колькасць пажылых людзей, якія пражываюць у Пекіне на пастаяннай аснове, дасягнула амаль пяці мільёнаў чалавек, што складае 22,6 працэнта ад агульнай колькасці жыхароў сталіцы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Пекін стаў горадам з сярэднім узроўнем дэмаграфічнай старасці, і ўлады надаюць асаблівую ўвагу ўкараненню інавацыйных падыходаў да абслугоўвання пажылых людзей. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Упраўлення грамадзянскай адміністрацыі горада Пекіна Го Ханьцяа.

Ён адзначыў, што сёлета на 100 вуліцах Пекіна плануецца адкрыць раённыя цэнтры абслугоўвання пажылых людзей, цяпер завершана будаўніцтва 60 з іх.

З улікам цяжкасцяў у доглядзе пажылых людзей старэйшых за 80 гадоў і асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў Пекіне былі арганізаваны розныя комплексныя кругласутачныя паслугі па догляду дома, даступныя ў розных цэнавых катэгорыях. Таксама актыўна развіваецца сістэма арганізацыі харчавання. У горадзе былі пераўтвораны і мадэрнізаваны больш за 50 пунктаў падтрымкі пажылых людзей. Акрамя таго, адкрыліся грамадскія рэстараны, а прадпрыемствы грамадскага харчавання атрымліваюць стымулы для ўдзелу ў гэтай сферы. 

У кітайскай сталіцы функцыянуе 2256 устаноў, якія дапамагаюць забяспечыць пажылых людзей неабходным харчаваннем. Акрамя таго, у Пекіне таксама ўдзяляюць асаблівую ўвагу пераўтварэнню жыллёвых умоў у адпаведнасці з патрэбамі пажылых людзей. Тут актыўна вядзецца работа над стварэннем комплекснай платформы для абслугоўвання пажылых людзей. Нядаўна была запушчана «Пекінская сетка пенсійных паслуг» і адпаведны мабільны дадатак, якія аб’ядноўваюць інфармацыю аб гарадскіх пенсійных установах, пунктах харчавання, сацыяльных работніках, валанцёрскіх службах і многім іншым.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.