Вы тут

Пашырэнне гарантый і ўзмацненне льгот


Праект Закона накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання грамадскіх адносін у галіне прававых асноў і мер сацыяльнай абароны ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.


Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі СССР за бездакорную воінскую службу ў тыле, а таксама тыя, хто прымаў удзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення, надзяляюцца адпаведнымі гарантыямі. Павялічваюцца надбаўкі да пенсіі асобным катэгорыям удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Пашыраюцца меры сацыяльнай падтрымкі асоб з ліку былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

Узмацняюцца льготы для ветэранаў баявых дзеянняў, а таксама сем’яў загінулых ваеннаслужачых. Устанаўліваюцца надбаўкі да пенсіі работнікам, якія абслугоўвалі воінскія кантынгенты Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі іншых дзяржаў, а таксама накіроўваліся ў Афганістан у перыяд са снежня 1979 года па снежань 1989 года. Акрамя таго, пашыраецца пералік асоб, якім прадастаўлена права пазачарговага абслугоўвання ў арганізацыях аховы здароўя, пазачарговай шпіталізацыі для аказання планавай медыцынскай дапамогі.

Як адзначыў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Савета Рэспублікі Дзмітрый БАСКАЎ, навацыі законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях ветэранаў» стануць стымулюючым фактарам для падтрымкі нашых ветэранаў, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш. «Сацыяльная падтрымка ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад войн, — адзін з важных элементаў сацыяльнай палітыкі нашай дзяржавы, — падкрэсліў сенатар. — Таму важна своечасова і адрасна накіраваць гэтую дапамогу, у першую чаргу тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Узмацняецца матэрыяльны складнік для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцлагераў і членам сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі. Таксама пашыраюцца меры сацыяльнай падтрымкі для ветэранаў, якія ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях на тэрыторыях іншых дзяржаў. Без падтрымкі не застануцца і грамадзяне, якія былі адпраўлены ў Афганістан у перыяд з 1979 па 1989 гады». 

Па яго словах, у рабоце над законапраектам былі ўлічаны ўсе прапановы ветэранскіх арганізацый. Таксама яны былі дапрацаваны на экспертным савеце пры Савета Рэспублікі. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.